Перайсці да зместу

Мора Яснасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мора Яснасці
Мора Яснасці

Мора Яснасці (лац.: Mare Serenitatis) — месяцавае мора (цёмная лававая раўніна) ударнага паходжання, размешчанае на бачным боку Месяца.

Назва гэтага мора (як і многіх іншых мораў ва ўсходняй частцы бачнага паўшар'я Месяца) звязана з добрым надвор'ем і было ўведзена астраномам Джавані Рычолі.

Дыяметр Мора Яснасці — каля 700 км. Яно характэрна кантраснымі колерамі лавы. Па вонкавым боку размешчана кольца цёмных базальтаў, якія распасціраюцца на паўднёвым усходзе да суседняга Мора Спакою. На ўсходзе размешчаны кратар Пасідоній[1]. Цэнтр мора перасякае светлы прамень, які бярэ пачатак ад кратара Ціха. Ва ўсходняй частцы мора знаходзіцца сукупнасць некалькіх град (Нікола, Лістэра, Смірнова) і безназоўнага паўночнага ўчастка. Дадзенае ўтварэнне мае неафіцыйную назву Змяіны хрыбет і з'яўляецца цікавым аб'ектам для аматараў астраноміі. Самы буйны кратэр у Моры Яснасці — кратэр Бесэль дыяметрам 16 км, які размяшчаецца ў паўднёвай цэнтральнай частцы мора.

Мора Яснасці наведвалася экіпажам «Апалона-17», а таксама станцыяй «Луна-21», якая прылунілася ў паўднёвай частцы кратэра Лемана, размешчанага на ўсходняй ўскраіне Мора Яснасці на поўдзень ад Пасідонія, і даставіла на паверхню «Месяцаход-2». Гэты самаходны апарат перамяшчаўся па месячнай паверхні чатыры месяцы, праводзячы здымку фотапанарам мясцовасці, магнітаметрычныя вымярэнні і рэнтгена-флюарэсцэнтны аналіз грунту пераходнай зоны паміж марскім і мацерыковым раёнам.

У Моры Яснасці знойдзены маскон — буйная станоўчая гравітацыйная анамалія. На прыведзеным графіку верхні сегмент уяўляе сабой тапаграфію мора — роўны нізкі раён. Ніжні сегмент паказвае змяненне сілы цяжару. Пік у цэнтры — маскон.

Зноскі

  • Море Ясности // Оксфардская ілюстраваная энцыклапедыя = The Oxford Illustrated Encyclopedia. — М.: «Инфра-М», «Весь мир», 2003. — Т. 8: Вселенная. — С. 95. — 204 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-16-000077-1.